Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Партызанскі урок



А як ішоў дадому тата
З атрада –
Чуў я за вярсту.
Казаў, бывала, сумнавата,
Што гледзячы на лес расту…

Мне памяць
I дагэтуль паліць
Па-партызанску кемны ўрок:
– Адзінка –
Бачыш гэты палец,
Якім я цісну на курок…

З лагодным паўтараў дакорам:
– Навуку, шалапай,
Ляйцай.
“А” –
Слуп з падпорай,
На каторым
Павешаны быў паліцай…

Пракуранага пальца порух,
Вачэй цяслярскіх
Сіні гнеў.
Ігліцай хрупацеў мне порах,
I гільзай
Жаўранак звінеў…





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Партызанскі урок - Рыгор Барадулін