Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мова прыгажосці

Мова прыгажосці…
**************************************
Паэт, мастак і кампазітар,
Як тры вялізныя кіты,
Са словаў, гукаў і палітры
Будуюць вечнасці масты.

Яны стараюцца натхнёна
Спавіць імгненнеў прыгажосць –
У звыклых клопатах штодзённых
Знаходзяць рэдкаснае штось.

Уверх па лесвіцы майстэрства
Ім Муза пракладае след.
Пакуль такое ёсць братэрства,
Душою не збяднее свет.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мова прыгажосці - Лёля Багдановіч