Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я захварэю на цябе крыху

Я захварэю на цябе крыху
Ты нават гэта не заўважыш
інакш зусім я не магу,
Бо маё сэрца мне так кажа.
Бо той несцерпны, моцны боль,
Што маё сэрца атакуе,
Калі знаходжусь не з табой,
Калі я па табе сумую,
Прымусіць зноў цябе шукаць
Скрозь сотні тысяч новых твараў,
Але пустых, чужых, відаць,
Таму што пра цябе я марыў.
Таму што толькі праз цябе
Паверыў у злоснае каханне.
Ну дзе? Ну дзе жа ты цяпер?
Мой помслівы анёл спатканняў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я захварэю на цябе крыху - Лекца Гунар