Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Дзеі

Датыкаюся да вытокаў
блытаюся ў нябачнай сетцы
дранцвею атручаны чаканнем
абуджаюся прасветлены цемраю

Выкоўзваюся з абдымкаў сну
выкоўзваюся ў бяссонне
аддаю даніну бяссэнсіцы
гукаю ў пустой прасторы

Змагаюся да знямогі
трымаю тайну
маю надзею на жыццё

Верш Дзеі - Янка Лайкоў