Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хлусня

Пустка ў маёй душы,
Колка, мулка, ды крычаць – ахрыпла…
Веры – што вады
у дзіравым гладышы…
Да вакон сумненні прыляпілісь сціпла.

У хаце – неспакой сцелецца тугі,
Запаўняе мозг, нямыты посуд…
Павадка хлусні топіць берагі,
Вусны ў аняменні шэпчуць: “досыць!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хлусня - Алена Гайдамовіч