Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вам!

Нібы рэха ў далёкіх гарах,
Я вагання лаўлю амплітуду.
…Вы, што з праўдойна слізкіх губах,
Прынародна!-пабоцеся люду.
Адмысловы вянец і фасад,
Але вее труха і палова.
Вы, што ўжо прыраслі да пасад,-
Абесценілі клятву і слова!
Ані кроку. Ні кроку назад!
Што с таго, як ні кроку – наперад?
Адмысловы вянец і фасад-
Брацкі магільнік зжоўклай паперы.
Ценю бойся: а рапіам Варлам,
А у храме – махлярская крама. Вы, што знішчылі вернасці храм,
Паверніцеся іварам да храма!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вам! - Яўгенія Янішчыц