Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А даўно было тое, даўно

А даўно было тое, даўно…
Колькі вёснаў ужо прамінула,
Колькі зімаў журбой ахінула,
Колькі ўпала сівых туманоў.

А даўно было тое, скажы?
Так даўно, што пара б і забыцца,
Як ганебна пасмелі спыніцца
Мы амаль на апошняй мяжы.


Верш А даўно было тое, даўно - Вольга Ласаева