Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З натуры

Хіба можна не спыніцца –
Гэта варта паглядзець:
Красавік вясне спадніцу
Задзімае да грудзей…

А яна плыве па скверу,
Як і раньш у шмат вякоў.
І смяецца з вакамераў
Звар’яцелых мужыкоў…

Я і сам як укапаны.
І не зводзячы вачэй…
Ці паненка то, ці пані?
А спадніца – да плячэй…


Верш З натуры - Віктар Стрыжак