Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Варыяцыі

ВАРЫЯЦЫІ

І

Бяскрылы птах
у неба не ўзляціць.
Бяскрылая душа
усё ж імкнецца ў неба…
Ды толькі тым, крылатым,
хто ўзляцеў,
спускацца на зямлю
аднойчы трэба.

ІІ

Бяскрылы птах
у неба не ўзляціць,
бяскрылая душа
не вырвецца ў палёт,
бяскрылы громе –
ён не загрыміць,
бяскрылае святло
не разлагодзіць лёд…

Бяскрылыя, бяскрылыя…
Нямоглыя й нямілыя.


Верш Варыяцыі - Васіль Рагаўцоў