Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зіма ў Менску

І яркае неба, і яркае сонца,
І дымам з трубы курыцца.
Снег чорны – снег белы –
Снег брудны – снег чысты –
Але ўсё адно іскрыцца…

І ржавым бясконцым струменем бляшанкі
Па вузкіх дарогах бруяцца.
І крывяцца хмурна на кожную банку
Панурыя твары на пляцы…

А Сонца! А Сонца на небе высокім
Так ззяе бясконца,
так ярка.
У спакоі абстрактным, ад нас так далёка,
Яскрава
Шчаслівае Сонца…


Верш Зіма ў Менску - Валянціна Баранава