Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сустрэчы

Наканаваў сустрэчы лёс
За кожным развітаннем.
Ірвецца сэрца да нябёс,
Нібы даўрук уранні.
І падпяе душы замля,
Забудзецца трывога,
І ўсе турботы — на пасля —
Хай збудзецца дарога.
І хоць здаецца доўгім час —
Вы сэрцу не пярэчце:
Мо недзе так чакаюць вас,
Счакаліся сустрэчы.


Верш Сустрэчы - Уладзімір Марудаў