Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не азірайся

Т. Ш.

Ты не азірайся, трымайся ў прыцэле вачэй.
Цяжкія скрыпучыя дзверы – як выратаванне.
Ідзі як ішла, не павольней і не, не хутчэй,
Спектакль не скончаны, покуль ідзе паляванне.
Хай ты з кожным крокам сталееш на некалькі год,
І ён не жалезны – дрыжыць яго погляд кантрольны
Чатырнаццаць крокаў… ужо дастаткова прыгод…
Ты крочыш з мінулага ў будучыню. Беспарольны
Адчыніцца, нібы партал, да сябе ўваход,
І вочы памеркнуць, і зробяцца думкі пустымі.
Ты горда прайшла гэты шлях. Ён жа наадварот
Не вытрымаў, стрэліў услед, але ўжо халастымі.
25.10.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не азірайся - Сяргей Махнач