Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паддаецца не ўсё рэстаўрацыi

– Аднавiце ранейшую памяць, –
Рэстаўратара я папрасiў.
Ён з усмешкай развёў рукамi:
– Я не маю нi часу, нi сiл.

Каб яе рэстаўрыраваць, трэба
Мне адчуць сорак першы год
I пабачыць у “юнкерсах” неба,
Спаць у тванi палескiх балот.

Цераз Вiслу ў агнi перабрацца,
У варожы Берлiн увайсцi…
Паддаецца не ўсё рэстаўрацыi.
Непаўторнага шмат у жыццi.


Верш Паддаецца не ўсё рэстаўрацыi - Паўлюк Прануза