Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пасадзіла бярозку

З народнага – пра жаночую долю

Пасадзіла бярозку
Ля бацькавай хаты.
А сніцца рабіначка
З лісцем прымятым.

Ой ты, доля у замеці.
Ветрам змятае лісце.
І кахаў да бяспамяці –
Але разам не быць нам.

Стынуць гронкі-гарчыны
Ва ўтрапенні дрыжачым.
Пастаю ля рабіны –
Долю разам адплачам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пасадзіла бярозку - Ніна Аксёнчык