Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Карціна

Трыццаць тры гадзіны
Разглядаў карціну,
Ноч не адыходзіў –
Ночы не хапіла.

Гэта пакаленне
Маляваць умее,
Як над сіняй глебай
Неба зелянее.

Як над чорнай рэчкай –
Жоўтыя аблокі,
І ляціць удалеч
Нейкі слон высока.

Вогненныя ў далі
Рыбкі прабягалі,
З нейкай галадухі
Зайца пакусалі.

Малявала нешта
Гэта пакаленне,
Нават час праходзіў
У адно імгненне.


Верш Карціна - Міхась Бацян