Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жахлівая восень, не меней зіма

Жахлівая восень, не меней зіма,
Толькі пакуты, толькі бяда,
Успаміны хвалююць і сэрца дрыжыць,
Але спадзяюся, што буду я жыць.

Восенню першы раз здрадзіла мне,
Тая, якую кахаў, больш за сябе,
Зіма. І вяртаецца ўсё як было,
Але ты мяркуеш, што я не тваё.

Бяда яе ў тым, што не бачыць яна,
Тых, хто кахае яе больш жыцця,
Не першым я быў, ня буду апошнім,
Гэта здарыцца з сябрам яе кожным.

Хачу грунтоўна ва ўсім памыляцца,
Я раю ёй бясконца закахацца,
І каб кахаў яе заўжды абраны,
Ня трэба, каб з’яўляліся новыя раны.

…Зімы засталося крышачку дзён,
Ад маіх пакутаў застанецца плён,
Наперадзе бачу сонечны час,
Вясна прыходзь, прыбягай да нас!


Верш Жахлівая восень, не меней зіма - Міхал Будаеў