Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спакой… Пакой

Спакой… Пакой…
Кампутар мудры…
Усё змяшчае манітор:
Разлівы рэк, прасторы тундры,
Абшар тайгі, каскады гор…

Незамянімы гід, дарадца,
Настаўнік, лекар і пачтар…
І адпачынак ён, і праца…
Спакуса д’ябла… Божы дар…


Верш Спакой… Пакой - Мікола Трафімчук