Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыццёвая паласа

Жыццёвая паласа

У адчаі не сышоў
З фінішу жыццёвага
І ў няпрошаных гадоў
Долю адваёўваў.

Мроі не адолеў лёс
Грознымі сурокамі.
Я упарта крыж панёс
І гуляў з аблокамі.

Як арол свабодны той,
Пакланяўся сіняму
Небу і зямлі святой,
І кутку радзіннаму.

Позірк вабіў небасхіл,
Да якога вечна йсці.
Я ж ля дзедаўскіх магіл
Спавядаўся ў вечнасці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыццёвая паласа - Мікола Ляшчун