Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сакавіцкі дождж

Сакавік як ніколі рана
(не бывала такога даўно)
з-за хмурынак, нібы з-за фіранак,
сыпануў дажджом на акно.

Б’юць настойліва, б’юць зацята,
барабаняць дажджынкі ў шкло.
Кроплі буйныя, як зярняты,
веснавое сеюць цяпло.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сакавіцкі дождж - Мікола Аляхновіч