Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заляцела птушачка ў сіло

Заляцела птушачка ў сіло.
Білася,
дрыжэла і
крычала.
Палыном ў вачох рудых цвіло
Гора-горачка,
а ЎСЁ – маўчала.

– Вызвалюся! Так! Усім назло! –
Дыхала
парывіста
пад джалам.
Пад жалезнай пасткаю крыло
ўшчэнт знявечыла,
а ЎСЁ – маўчала.

У дрыготкім целе не было
рэшткаў сілы,
крыўдаў не гучала.
Крывавела цела,
ды… жыло,
існавала…
Толькі ЎСЁ – маўчала!

І ў маўчання немаце змагло
ў роспачы з’явіцца пакаянне –
Праз пакору шчырую прыйшло
Трызненне і светлае адхланне.

…Зноў заняўся золак над сялом,
Тчэ зазвычай кужаль свой світанне…
Заляцела птушачка ў сіло? –
На паклікання святога пакаянне!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Заляцела птушачка ў сіло - Марыя Кобец