Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш “…Долю ж мая, долю!”

“…Долю ж мая, долю!”-
Па начох
Гушкала журбу маю самота, –
“Ці ж цябе гнявіла?
Бачыць Бог!
Ці ж тваю я праклінала слоту?
Ой, мая ты ж долю,
Ці ж калі
На твой нораў жорсткі наракала?
Клікалі ў нябёсы жураўлі,
Поўня ноччу чорнаю гукала.

Крыўдавала ў думках –
Ой, маню,-
Колькі раз здавалася адчайна!

Долю ж мая, долю,
Гаманю
Ці ж табой, ці з горыччу звычайнай?!”

…Вецер б’е па шыбах
Па начох.
Гушкае журбу маю самота:
“…Долю ж мая, долю!
Бачыць Бог!
На мяне забылася ты ўпотай!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш “…Долю ж мая, долю!” - Марыя Кобец