Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прадчуванне мая

Нарэшце адступілі халады,
Зіма зубамі болей не скрыгоча
І збегла немаведама куды –
На градусніку з плюсам,
нават ноччу.

І сонейка ласкавей з дня на дзень
З блакітных даляглядаў пазірае,
І цешыць думкі чараду надзей
Глытком паветра прадчуванне мая.

Птушыны хор гучыць на ўсе лады!
Усё жывое дыхае пяшчотай.
У вэлюм прыбіраюцца сады,
І салаўі рыхтуюць свае ноты…
26.04 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прадчуванне мая - Лёля Багдановіч