Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Салодкія сны

Ціха, ціха коцік
Спіць,
Сны салодкія
Ён сніць.

Мур-мурлыча
Аж да ранку
Кошка-мама
Калыханку.
– Ну заснула б,
Хоць на трошкі
Падрамала б,
Мама-кошка…

А чаму не спяць
Матулі?
Дзеці кажуць:
– Мы ўжо чулі,
Дзецям сон салодкі
Самы
Аддаюць заўсёды
Мамы.


Верш Салодкія сны - Леанід Шырын