Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Метро

“Асьцярожна. Дзьверы зачыняюцца”,
І так спакойна ірвуць сувязьзі зь зямлёй.
І кожнай станцыяй у мазгах мне адзначаецца
Яшчэ кілометр – адзінаю страфой.

Чорны тунэль падобны да калодзежу,
З якога кулямі выходзяць цягнікі.
Якія б’юць да непрытомнасьці памежжа
Розуму і ціснуць мне віскі.

Мяне ўсё цягне, цягне, цягне…
Сюды, сюды сюды, сюды…
Чаго ж такога сэрца прагне?
Натхненьня? Сьмерці? Адкажы!

Мне невыносна адчуваць бездапаможнасьць,
Калі імкнецца ціха прашаптацца.
“Адчуй! Адчуй нарэшце сваю кволасьць!”
Шапчу я: “Дзьверы зачыняюцца”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Метро - Кірыл Кавалёнак