Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маці, Радзіма – добрыя словы

Маці, Радзіма – добрыя словы,
З імі мы шлях пачынаем новы.
Пошук і выбар – цяжкія словы,
А для жыцця гэта асновы.
Словы і справы, яны не дзялімы,
Толькі тады мы будзем адзіны.
Продкі, нашчадкі, а мы паміж імі,
Што мы пакінем?


Верш Маці, Радзіма – добрыя словы - Ганна Карасіл