Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Горкі смак халадоў… Зіма

Горкі смак халадоў… Зіма.
Ноч ці ранак – ужо ўсё роўна.
Калі нават заўважыш поўню –
гэта будзе самотны ліхтар.
Цішыню паўпустых гарадоў
у святле нежывым ён хавае.
Забываю цябе. Забываю
пах вясны на далонях маіх.
I зрываюся. Толькі зноў:
“Асцярожна – напружанне, рэйкі…” –
угаворвае рысу бяспекі
голас змяты не пераступаць.
Мая стрыманасць – кошт ёй два грошы! –
не цяпер, але ўсё ж такі зможа
на шматкі разляцецца яна,
як старое адзенне. Але –
хто маўчаннем сябе не ламае?..
Свае вершы люстэрку чытаю
і звыкаюся да цішыні.


Верш Горкі смак халадоў… Зіма - Ганна Галавіна