Верш Чорны рыцар, самага чыстага белага святла
Ён па шляху сваім ідзе,
Хоць дзе ягоны шлях незнае.
Пячатку цяжкую нясе,
Але пры гэтым свет кахае.
Ён любіць неяк незвычайна,
Не водар траў, а цемру ночы.
Ён пільна сочыць іадчайна,
Як месячак па небу крочыць.
Неверагодны пах удыхае,
Згарэўшага да поплу дня.
Жаданы вечар сустракае,
Бо днём навокал, скрозь!-хлусня.
Калі ў ранку ён прачнецца,
Ды пойдзе справы вырашаць.
Усмешкай сумнай усмехнецца,
Паспеўшы цыгарэтку ўзяць…
Пакурыць крышку, паўздыхае,
Падумае пра сэнс жыцця.
Чаго ў рэште ён чакае?
Ці не смуткуе ён дарма?
Абутак чорны, чорныя вочы,
Валоссе чорнае як свет.
Белы рыцар, цёмнай ночы.
Ды песні цёмныя як след.
Але сонца! Думкі! Спевы!
Зіхацяць у грудзях яго.
Чысты свет, празрыста-белы,
Не падмане нікаго!
Не падмане, не пакіне,
Калі ўбачыш гэты свет.
Душа ляціць да сонца плыняў,
Калі спытаеш кажа: – Не…
Сустрэў бы гэты мой знаёмы,
Дзяўчыну сэрца сваяго.
Што падставілаб далоні,
Для света ў грудзях яго.
Без трыванняў, непахісна,
Ён бы душу ёй аддаў.
Каб тая захавалась чыстай,
Каб ён свой лёс не марнаваў.
Я спадзяюся ён сустрэне,
Анёлка белага свайго.
Які пах, цыгарэтны, назаўжды заменіць,
На асалоду сваіх вуснаў, Для яго…