Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А раптам, магчыма

А раптам, магчыма…

Між сёння і ўчора,
між сёння і заўтра
адвечнае нашае шэсце.

Растанне – бы прорва…

І зараз, магчыма,
нялюбыя вусны
цалуюць і шэпчуць:
-Ты
самая лепшая ў свеце
жанчына…
І зараз, магчыма,
нялюбыя рукі
грабуць у абдымку…

Нялюбае – глыбаю мулкаю
цела…

А раптам,
вось, возьме й нахлыне
праменне світання –
нястрымнаю плынню
вялікае наша каханне…


Верш А раптам, магчыма - Антон Піліпчык