Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У чмяліным лузе

Ой мурожна ды росна
ля быстрай вады.
Закасі мае вёсны,
касец малады…

Перапёлцы жалосна
і чуюць лугі:
– Закасі мае вёсны,
касец дарагі.

Я сцяблінкай гатова
упасці ў пракос,
каб ты сніў мае бровы
і полымя кос.

Я сцяблінкай гатова
упасці ў пракос…


Верш У чмяліным лузе - Анатоль Вялюгін