Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А вы не бачылі маёй каханай?

Яна ж была тут засім нядаўна…
Пайшла…
А куды? – не сказала.
Пайшла… А жыццё ідзе?
А вы не бачылі маёй каханай?
Яна ж была тут зусім нядаўна,
Здаецца, нават учора
На гэтых каленях сядзела.
Пайшла… А калі? – не сказала.
Прапала ў шуме вакзалаў.
Паехала, ці паляцела,
Ці, можа, за мора сплыла?
А можа, на небе зоркаю стала? –
Яна не сказала.
А вы не бачылі маёй каханай?
Яшчэ ў яе сінія вочы,
І рукі –
Такія пяшчотныя
Ноччу.
Вы не бачылі
Маёй каханай?
Скажыце, што я чакаю,
Скажыце, на тым жа месцы,
Не трэба другіх і іншых,
Скажыце – яе адну.
Скажыце – не хопіць моцы.
Скажыце, што больш не буду,
Спытайце, ну колькі ж можна?
Скажыце, што я чакаю
Толькі адно жыццё!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А вы не бачылі маёй каханай? - Анатоль Кудласевіч