Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Краіна Маленства

Куды ж ты падзелась, Краіна Маленства?
Дзе ўсё так прыгожа і ўсё так цікава!
Няўжо ты ніколі назад не вярнешся?
Нашто ад мяне ўцякаеш так жвава?
Але не забыць мне праз многія годы
Усё тое шчасце, што мне ты прынесла.
Ты будзеш у сэрцы маім назаўсёды,
Край сноў каляровых, край цудаў, Маленства!


Верш Краіна Маленства - Аліна Арго