Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зорка… і зноўку – зорка

Зорка… і зноўку – зорка…
Шляха Млечнага крок…
Крок нікуды… у морак…
Ў бездань… Ў глыбокі змрок…

Крок… і яшчэ – чуточак…
Божа, дапамажы –
Ледзяны бочажочак,
Кабы рук не злажыць…

Як зачарпнуць вадзіцы,
Не расплёскаць, дай Бог?..
Погляд ласкавы з крыніцы
Зор ад палонкі – да ног

Свецяцца… зноўку свецяцца –
Зорных вачэй Сусвет!..
Кроплямі свет ліецца,
Снежных зор дыямент…


Верш Зорка… і зноўку – зорка - Алена Піменава