Верш Роспач
Цяжка дыхаць, усе няўлад,
Чорту калыску люляе Урад.
Высьпела сьмецце часін ліхалецця,
Душу народа далі ў заклад.
Абрыдла ўсё…
Як паўплываць на хібы лёсу
І бараніцца як ад навалы’.
У думках, сэрца сум заносіць
Па спусташонае зямлі.
Што я магу…
Пераўтварыцца, сьлязмі на землю ўпасці навальніцай,
Каб зерне, вартае радзіцца, магло магутнай нівай укараніцца.
То можа з роднае крыніцы напіцца сэрцам прагі адрадзіцца?
Народ, што выспа на рацэ
Яму ад роду ўсё магчыма
Укараніцца ў берагі
Ці зьнікнуць у вадзе імклівай.
Як жораў у вырай адлятая
Курлыча ў небе ад адчаю.
Мы адчуваем карані
Пры развітаньні з родным краем.
Смуткую…
Прыдзе час уйду – зязюля кожнаму кувала
Ды не спазнаць тае тугі, што ўрэшце носьбітаў не стала.
Тых, хто падняўшы ліхтары, пакутамі аплочваў славу.
Хто грае зараз у чароўную дуду – людзей шугае быццам лісце на вятру.
Сумленьне й розум больш ня трэба – дурное рэха у адказ: ” Відовішчаў і хлеба!”
Радзіму размяняць на каўбасу?!..
Няўжо ня ўбачу Беларусі, якую у сябе нясу.
“Пагоня” !…
Шэсцем неўміручым
Ад краю ў край, да Бога ў Рай,
За вольны шлях да Беларусі – Літвы Вялікай
Аб’яднай!