Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як судзiлi Жырафу

“Ты аглобля, жэрдка, “жыр”
I нязручны пасажыр”, –
Ўсяк гавораць на Жырафу
– Кран пад’ёмны. Даць ёй штрафу.
Што ты, доўгая, зрабiла?
Галавою сонца збiла!
Сонца ўпала на луну
I цяпер нам не да сну.
З-за цябе мы мiс Шлагбаум
Атрымалi поўна траўм.
Лепш ляжала на зямлi,
Мы б цябе нейк абышлi!”
Тонкiм галаском Жырафа:
“Нi за што даеце штрафу!”
Языкам гаворыць злым:
“Не павiнна я нi ў чым,
Не знасiць мне галавы.
Пайшлi разам да савы!”
Да савы прыйшлi судзiцца,
Як усiм саве не спiцца.
I яна выносiць шалi.
Кажа: “Шалi паказалi ̶
Выйшла непаразуменне,
Сонца рэдкае зацьменне.
Хоць i рост твой метраў сто.
Штраф даваць няма за што.
Усё на гэтым не павiнна.
Ты прабач усiх, жардзiна!”
Сонца выйшла i заззяла.
Як ранней, нам добра стала.
Паважаюць усе Жырафу,
Не даюць ёй болей штрафу.
Ад чаго ж яна сумуе,
Калi крыўдных слоў не чуе?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як судзiлi Жырафу - Алег Старынчык