Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясло

Ты помніш?
Ноччу чорнай,
Як месяц не сьвяціў,
Крадком – у дзедаў човен.
І наўпрасткі – у ціш.
Нас туманы хавалі.
I вецер быў нам брат.
А човен несьлі хвалі
Да берага, у сад.
Там яблык самы сьпелы,
Стаіўшы мройна дых.
Нібы Адам і Ева,
Дзялілі на дваіх.
Сьвітаньня спеў празрысты.
Ты ў ім цьвіла, жыла…
Мы прыплылі на прыстань,
Ды толькі без вясла.
А дзед злуецца ўраньні:
– Бач, чэрці…
Не да сноў…
Але ў цяньку старанна
Вясло габлюе зноў…
Ты помніш?
Ноччу чорнай
Іду я за сяло…
У дзеда новы човен
I новае вясло.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вясло - Сяргей Законнікаў