Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзень пакрысе дагарае

Дзень пакрысе дагарае,
Так, як і думкі мае.
Вецер ціха галіны хістае,
Дрэвам сумныя песні пяе.

Месяц у небе вісіць сіратліва,
Адзінокі ў сваёй тузе.
Долу коціцца знічка імкліва,
Мусіць, шчасце камусьці нясе.

Асыпаюцца ў цемру хвіліны,
Прадракае бяду крумкаччо.
Я стаю і чакаю – з-за спіны
Хтосьці руку ўскладзе на плячо…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзень пакрысе дагарае - Арцём Хандрыка