Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У навагоднюю ноч

Калі ўначы пад хмараю зімовай
Агні ў свята горад запаліў,
Здалося: коўдрай рознакаляровай
На Віцебск апусціўся небасхіл.
А людзі йшлі…І вочы ўздымалі;
На твары ім ціхутка падаў снег.
“Як неба ліхтары пафарбавалі!” –
Сказаў з натоўпу нейкі чалавек.
Яно квітнела! Колеры вясёлкі
У ім стварылі вольны карагод.
Пад небасхілам незвычайна золкім
Так нарадзіўся гэты Новы год.


Верш У навагоднюю ноч - Вольга Нікіценка