Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ЯЗЭПА ВАРОНКІ

(17.04.1891-4.06.1952)

Ад беларускіх ніў, ад роднай хаты
З’язджаеш у Амерыку і ты,
Але не для таго, каб стаць багатым,
Каб беларусам быць на ўсе гады,
Што Бог яшчэ пражыць табе даруе
І каб у беларусах абуджаць
Любоў да Беларусі, што гаруе,
Ніяк не можа незалежнай стаць
І сэрцам быць Еўропы назаўсёды.

Плыве праз акіяны параход,
Дзе айсбергі, нібыта параходы,
Дзе людзі схаладалыя, як лёд,
Плывуць абы далей ад роднай хаты.
А ты плывеш, нібы сляза плыве
З вачэй Айчыны, быццам вінаватай,
Што ты не так, як жыць хацеў, жывеш.

І сыдзеш ты, нібыта на Галгофу,
На бераг незнаёмы і чужы,
Каб помніць пра пакутную Еўропу
І беларускай Беларуссю жыць…

11.06.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА ЯЗЭПА ВАРОНКІ - Віктар Шніп