Верш БАЛАДА СЯРГЕЯ ДАРОЖНАГА
(25.02.1909-19.07.1943)
Беларусь больш не стане
крыжам
Пры дарозе з Хрыстом
распятым.
С.
Дарожны
Палымнее касцёр у турэмным двары-
Гэта проза і вершы, і заўтрашні дзень
І тваёй, і маёй Беларусі гарыць.
І паўзе па зямлі дыму згубнага цень
За тваім цягніком на скрываўлены ўсход,
Дзе будуецца горад на белых касцях.
Над табою нябёсы чужыя, як лёд,
І навокал снягі і лясы-у снягах…
Ты не можаш паверыць, што шлях твой-не
сон,
Што табе толькі сёння прысніўся чамусь.
А задрэмлеш на міг: бачыш жыта і лён,
Курганы і азёры, і ўсю Беларусь,
Для якой ты пісаў, для якой ты і жыў,
Каб заўсёды яна, расквітнеўшы, жыла,
Каб на нашых магілах стаялі крыжы,
Не трава забыцця палымнела-расла…
Дагарае касцёр у турэмным двары,
Попел шэры, як снег, уздымаюць вятры,
І ляціць шэры попел не ў неба да зор,
Узляцеўшы, вяртаецца зноў у касцёр,
Каб ізноўку гарэць і гарэць, і гарэць,
І бясконца праз нашае Заўтра ляцець…
16.05.2009
Ещё вершы:
- БАЛАДА СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА (19.10.1890-24.04.1910) Змяёй сціскае горла адзінота І кожны дзень усё мацней, мацней І так, што жыць на свеце не ахвота Сярод […]...
- БАЛАДА СЯРГЕЯ НОВІКА–ПЯЮНА (27.08.1906-26.08.1994) У небе Айчыны чарнюткія краты, І чэрап у небе-не сонца-плыве. Пры новай уладзе ты зноў вінаваты, Што ты беларусам […]...
- БАЛАДА ГАЯ ДЭ ПІКАРДА (20.07.1931-21.04.2007) Туманны Лондан, як каменны човен шэры, Плыве праз акіян і праз вякі плыве. І нехта ў сонцы бачыць залатыя […]...
- БАЛАДА АРЦЁМА ВЯРЫГІ-ДАРЭЎСКАГА (4.11.1816–1884) “З Беларушчынай не развітаўся. Гэта мой ідэал,”– ты пісаў І праз ночы душою вяртаўся У той край, дзе раса, […]...
- БАЛАДА ЗОСЬКІ ВЕРАС (30.09.1892–8.10.1991) Зіма. “Лясная хатка”. Вільня наша. І ты нібы адна і не адна. Самотны зойдзе госць, і ты раскажаш Пра […]...
- БАЛАДА КАНСТАНЦІНА ТЫШКЕВІЧА (17.02.1806-13.07.1868) У чаўне, як Ной, па Віліі плывеш І збіраеш Беларусь, каб не знікала Беларусь у пыле і ў палын-траве, […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ЗАХАРКІ (1.04.1877-14.03.1943) Стварыць дзяржаву і не ў ёй пражыць- Такі ўжо лёс, і гэты лёс не чорны. А за вакном у […]...
- БАЛАДА АЛЕГА ЛОЙКІ (1.05.1931-19.11.2008) На Слонім выпаў снег, нібыта попел белы Ад тых мастоў, якімі не вярнуцца ў свет Табе ўжо болей, у […]...
- БАЛАДА ГЕНАДЗЯ КІСЯЛЁВА (19.03.1931-14.11.2008) Яшчэ не выпаў снег на шэрыя палі, А твой касцёр прыціх, каля якога мы Ніколі не баяліся вятроў зімы, […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ (15.07.1900-20.03.1976) Дваццаць сем гадоў, як груганоў, Чорна прашумелі праз душу. Словы на паперы, нібы кроў, Бы трава вясной пасля дажджу […]...
- БАЛАДА ЯНІНЫ КАХАНОЎСКАЙ (26.11.1909-16.07.2005) Па Манхэтане гоніць лістоту Вецер сумны, як сумная ты. І не любіш сваю ты самоту, І будуеш з лістоты […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА РЫПІНСКАГА (каля 1810-1900) Праз трыццаць год вяртаешся дахаты, Рамантык, інсургент, мастак, паэт, І прад табою край твой-не пракляты, А любы, нібы […]...
- БАЛАДА МІКАЛАЯ РАДЗІВІЛА (ЧОРНАГА) (4.02.1515-28/29.05.1565) Вялікае княства заўсёды з табой Ці едзеш на бітву, ці стомлены спіш. Жыве ў тваім сэрцы шляхетны Нясвіж Напоўнены […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ СТРАЛЬЦОВА (14.02.1937-23.08.1987) Як сонца ў ранні напаўняе неба, Ты ў вершы кроў пераліваў сваю. Але каму сягоння гэта трэба? Не ведаў […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ВІТКІ (16.05.1911-05.07.1996) Жыццё-не казка. Казка– як жыццё, І ў кожнай казцы Беларусь жыве, Самотная, як восенню лісцё, Як срэбра павуціны на […]...
- БАЛАДА ІГНАТА ДАМЕЙКІ (31.07.1802-23.01.1889) У цябе ёсць свой Храм-Беларусь, да якой Ты ідзеш праз паўстанне, вандроўкі, чужыну І святлееш, мацнееш самотнай душой, У […]...
- БАЛАДА АНАТОЛЯ БЕЛАГА (10.12.1939-14.11.2011) …У Доме рыпяць палавіцы, Бы ў Храме вялікім, старым, Які ты стварыў не ў сталіцы, Які для Айчыны стварыў. […]...
- Балада Антона Луцкевіча У вечнасьці не губіцца нічога. І кожны крок твой, як у вечнасьць крок, Каб Беларусь была, нібы да Бога Дарога, […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА УЛАСАВА (16.08.1874–11.03.1941) Ужо далёка Менск, далёка Вільня, А сонца ўсё няма і ўсё няма, І быць не можа сонца, бо зіма […]...
- БАЛАДА АДАМА ПУСЛОЎСКАГА (1842(?)-26.06.1863) На белых травах кроў і кветкі на крыві, І ты па іх, палонны, на растрэл ідзеш, І спадзявання ўжо […]...
- На тым двары На тым двары. На тым двары, дзе нас люлялі, Дзе калыханкі пелі нам, На тым двары, як бразьнеш клямкай – […]...
- БАЛАДА ЯДВІГІНА Ш (4.01.1869-24.02.1922) …Тваё беларускае золата ветрам Рассыпана ў нашых палях і лугах. Яно перад намі з’яўляецца летам У пыле дарог і […]...
- БАЛАДА БОНЫ СФОРЦА (2.02.1494-1557) За карэтай, як самота, шэры пыл З ветрам асядае на траву сівую. У Італію да замкаў і магіл, Нібы […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ШНІПА (1800-1875) Ты тут нарадзіўся і ты ўжо тутэйшы, Як гэтае неба, як гэта зямля, Дзе кужаль бялее, чарнее ралля. І […]...
- Балада Ноя Мне ў каўчэзе Ноевым сярод патопу Доўга снілася спакусна па начах Залатая, быццам бы агонь, Еўропа, Шэрая, як попел на […]...
- БАЛАДА СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ (5.05.1819-4.06.1872) Як ветразь, музыкай тваёй з аргана Напоўнены касцёл Святога Яна, І Вільня, як каўчэг, праз свет плыве Па золаце, […]...
- БАЛАДА АДОЛЬФА КЛІМОВІЧА (20.04.1900– 24.11.1970) Беларусь, твой народ дачакаецца Залацістага яснага дня… Максім Багдановіч У Вільні арган у касцёле іграе, І музыка, нібы […]...
- ВОСЕНЬСКІ НАСТРОЙ Шэры змрок за акном, На гадзінніку – восем. Хтосьці паліць касцёр – Пацягнула дымком… Восень! Шэры змрок на душы. На […]...
- БАЛАДА АЛЕСЯ АСТАШОНКА (1.06.1954-6.09.2004) Учора-бяздоннае мора, Куды адплываем штохвілі. І нельга вярнуцца з Учора, Калі човен твой разбурылі, Спалілі ў самотнай далечы. Твой […]...
- БАЛАДА СТАНІСЛАВА БУЛАК-БАЛАХОВІЧА (10.02.1883-10.05.1940) Беларускага войска конніца І сваім, і чужынцам помніцца. Кроў пралітая не змываецца, Ды з крыві выплывае раніца, Наша раніца, […]...
- БАЛАДА ІВАНА НАСОВІЧА (26.09.1788-26.07.1877) Там Беларусь, дзе беларус жыве. І не патрэбна Беларусь шукаць, Бо тут яна, як валуны ў траве, Як у […]...
- БАЛАДА ЯНА КІШКІ (?-26. 07. 1592) У Княстве Вялікім, як сэрца, Айчына Твая, для якой нарадзіўся, жывеш. Шуміць ля дарогі старая рабіна, Карэнні, […]...
- БАЛАДА МАКСІМА ТАНКА (17.09.1912– 7.08.1995) У Максіма была, як няволя, Радзіма, Але тая няволя любіла Максіма, А Максім Нарачанскія сосны любіў, Быццам гліну, […]...
- БАЛАДА ЯЎХІМА КАРСКАГА (20.12.1860-29.04.1931) У словах беларускіх Беларусь жыве, Як у жывой крыві-спрадвечны шлях людскі. Па ім жыццё, як сонца праз сусвет, плыве […]...
- БАЛАДА ВАНДЫ ЛЯВІЦКАЙ (25.09.1895-8.12.1968) Далёка Беларусь – і ўсё далёка, Што сэрцу міла і душы было. Па снезе скача за табой сарока, Збіраючы […]...
- Касцёр для дваіх КАСЦЁР ДЛЯ ДВАІХ Нас доля звяла і ад шчасця цвіла, Як луг, на якім ты вяночкі пляла, Я ж, быццам […]...
- БАЛАДА ЯНА ЧАЧОТА (7.07.1796–11.08.1847) За вокнамі бібліятэкі Выходзіць світанне з дажджу. Зноў кнігі табе, нібы лекі Ад суму, што поўніць душу, Бо спевы […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНА КУЛІКА (31.10.1937-12.01.2002) …Ты замкі аднаўляеш на паперы, Нібы ў былое адчыняеш дзверы. А там агонь і кроў там на траве, І […]...
- БАЛАДА АЛЕСЯ ЕМЕЛЬЯНАВА (20.03.1952-6.10.2005) У пачцы цыгарэты, як патроны, Якімі забіваеш сам сябе, Бо немагчыма жыць і быць штодзённа Спакойным у краіне, дзе […]...
- БАЛАДА ВЕРЫ РЫЧ (24.04.1936-23.12.2009) Між Лонданам і Мінскам цэлы свет, Напоўнены спякотай і дажджом, Дзе ты ідзеш, вандроўніца, паэт, Начуючы ў анёлаў пад […]...