Верш БАЛАДА МІКОЛЫ ГУСОЎСКАГА
(1470(?)-1533(?))
Не спіш. На паперу кладзецца лаціна
Густая, прыгожая, як павуціна,
Што жнівеньскі вецер нясе над табою
І па-над Дняпроваю стромай крутою,
Дзе сосны стаяць, як у Рыме калоны.
Ты песню пра зубра складаеш для Боны,
Для цэлай Еўропы, якая ваюе
І родныя хаты, і замкі руйнуе,
Нібыта ў знішчэнні ратунак народам,
Якія ў няволі, як рыба пад лёдам.
Ты песню складаеш пра веліч Радзімы,
Дзе леты кароткія, снежныя зімы,
Дзе ранак збуджаюць зубрыныя рыкі,
Дзе мужныя людзі і Вітаўт Вялікі,
Дзе ў кожнай расінцы паэзія днее,
Дзе родная мова, як сонейка, грэе.
І ты ўсё не спіш і ўсё вяжаш лаціну,
Нібы ўратаваць песняй зможаш краіну,
Што княствам Вялікім завецца стагоддзі
І сёння, як лета, паціху сыходзіць,
І сыдзе не хутка, але-не мінуча.
Ад гэтага сэрцу балюча-балюча.
І кожнае слова тваё, як слязіна,
І ў кожнай слязіне жывая Айчына.
1.04.2009
Ещё вершы:
- БАЛАДА МІКОЛЫ РАВЕНСКАГА (17.12.1886-9.03.1953) Шумяць знаёма ясень і каліна. Але не родны край тут, тут-чужына. І ты не вернешся дамоў ніколі, Як ліст […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ СЕЛЯШЧУКА (4.08.1947-25.09.1996) З прыгожай і роднай самотнай краіны Паехаць да мора і там-патануць… Праз дождж па дарогах, дзе плачуць рабіны, Самотныя […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ ЕРМАЛОВІЧА (29.04.1921-5.03.2000) Ён праз туман, нібыта праз стагоддзі, І праз стагоддзі, нібы праз туман, Ідзе няспешна, як па тонкім лёдзе, Па […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ КАПЫЛОВІЧА (10.07.1937-24.02.2000) “А што дасі ты Беларусі, Каб вечнай Беларусь была?” “Усё аддам! А перш нап’юся З нябёсаў зорнага святла…”- Гаворыш […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ КАСПЯРОВІЧА (9.05.1900-26.12.1937) … Зноў на шэрай вуліцы зіма Белая, нібы самлелая. І ў табе твайго жыцця няма, І душа сняжынкай белаю […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ КУПРЭЕВА (25.05.1937-20.09.2004) …Імчыць цягнік праз вецер і туман, З асенніх дрэў зрываючы лісцё, Нібы агонь, якога больш няма У сэрцы, што […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ УЛАШЧЫКА (4.02.1906-14.11.1986) …Ужо з Масквы дамоў не вернешся ніколі, І твой апошні лістапад, нібыта бог, Па горадзе ідзе, нібы па лесе […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ ТРУХАНА (18.08.1947-20.03.1999) На сцэну выйсці і на ёй застацца, Як застаюцца зоры над зямлёй, Каб разам з намі плакаць і смяяцца, […]...
- БАЛАДА МІКАЛАЯ РАДЗІВІЛА (ЧОРНАГА) (4.02.1515-28/29.05.1565) Вялікае княства заўсёды з табой Ці едзеш на бітву, ці стомлены спіш. Жыве ў тваім сэрцы шляхетны Нясвіж Напоўнены […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНА КУЛІКА (31.10.1937-12.01.2002) …Ты замкі аднаўляеш на паперы, Нібы ў былое адчыняеш дзверы. А там агонь і кроў там на траве, І […]...
- БАЛАДА АЛЕСЯ АДАМОВІЧА (3.09.1927-26.01.1994) Не думаць пра сябе нідзе, ніколі І роднае нікому не аддаць. Айчына ёсць, калі ў яе ёсць воля, Нібыта […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ЛЁСІКА (6.11.1883–1.04.1940) Нявольны зноў. Няма ў цябе краіны, Бо з воляю краіну адабралі. І родны край– самотныя руіны, Што скрозь травой […]...
- БАЛАДА ПІМЕНА ПАНЧАНКІ (23.08.1917-02.04.1995) Ці плачу я, ці пяю, Ці размаўляю з матуляю- Песню сваю, мову сваю Я да грудзей прытульваю. П. Панчанка […]...
- БАЛАДА АНАТОЛЯ СЫСА (26.10.1959-4.05.2005) І …А для паэта, як і для паяца, Віно-не вежа, у якой схавацца. Віно-агонь, і на яго ляцім, Каб […]...
- Бліскучы анёл Адзінокі анёл цёмная ночы Ці зможаш крылом заплюшчыць вочы, Ці зможаш сваю мару збярэч, Цёмную думку выпусціць прэч. Ці зможаш […]...
- Вось і ўсё Знікла ты, як той даўнішні свет, З табой сустракаюся толькі ў снах… Ты празрыстай зрабілася, быццам вада, Адыходзіць з табой […]...
- Краіна маўклівых сыноў Памяці сойму 1793 і з нагоды прызначэньня новага мітрапаліта ..Краіна маўклівых сыноў.. Усё па коле вяртаецца зноў, Нас з усходу […]...
- Балада Цячэ з рассечыны бярозавай гаркавы, нібы матчыныя слёзы, празрысты, як бруістая крыніца, сок-крывіца. Мяне даймае стынню вечаровай. …Здаецца, нехта стогне, […]...
- Палессе За буйнай ракою я бачу Палессе, Хвалюецца сэрца ўнутры. Аднекуль пачуў мілагучную песню: Палесся пяюць жыхары. У вёсцы гучыць паляшуцкая […]...
- БАЛАДА САЛАМЕІ ПІЛЬШТЫНОВАЙ (1718-пасля1760) Ад горада ў горад, з краіны ў краіну У пошуках шчасця жаночага ты Вандруеш, сабе не жадаеш супыну. Супынак […]...
- БАЛАДА ПЯТРА КОНЮХА (8.03.1910-14.07.1994) …Па мястэчку Турэц ты ідзеш малады І гармонік з табой пяе на ўсе лады. І мястэчку да ранку цяпер […]...
- “Песню бярыце з сабою!”? “Песню бярыце з сабою!”? Гэтак казаў мне мой дзед. Песня, як хлеб, ? найсвятое, З песняй радней цэлы свет. Песня […]...
- Балада дабрыні Расла нічыя сярод поля шырокага дзічка старая ўдавой адзінокаю. Вятры яе рукі круцілі, ламалі. У слоту дажджы, нібы пугі, хвасталі. […]...
- БАЛАДА ЯЎСТАФІЯ ТЫШКЕВІЧА (18.04.1814-8.09.1873) Устаўшы рана, зноў зямлю капаеш, Ды ў курганах сівых не клад шукаеш, А-Беларусь, што тут была і будзе… І […]...
- БАЛАДА МІХАЛА КАЗІМІРА РАДЗІВІЛА (РЫБАНЬКІ) (13.06.1702-15.05.1762) У Княстве вялікім вялікія людзі І ты сярод іх з беларускай душой Вялікі і ў свята святое, і […]...
- БАЛАДА АНАТОЛЯ БЕЛАГА (10.12.1939-14.11.2011) …У Доме рыпяць палавіцы, Бы ў Храме вялікім, старым, Які ты стварыў не ў сталіцы, Які для Айчыны стварыў. […]...
- БАЛАДА МАКСІМА ЛУЖАНІНА (2.11.1909-13.10.2001) Жыццё прайшло, як кніга прачытана… Жыццё прайшло, нібы святло ўзарвана І Храм разбураны на ўзгорку тым, Дзе ўсё, як […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ГАДУЛЬКІ (17.05.1946-15.06.1993) Нібы воран ляцеў над палямі, Нібы воўк тут шукаў воўчы след, Вершаванымі плакаў слязамі Адзінокі, як неба, паэт, У […]...
- БАЛАДА ПЯТРА ДРАЧОВА (6.07.1937-8.05.2005) Калючы дрот у нашае крыві, Ён нам усім застаўся ад гадоў трыццатых. І ты, як можаш, з ім так […]...
- БАЛАДА ПЁТРЫ КМІТА (?-1629 або 1632) Нібы з Іерусаліма, з любай Вільні У мястэчка Любча ты вязеш друкарню Па дарозе гразкай, па дарозе […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ (15.07.1900-20.03.1976) Дваццаць сем гадоў, як груганоў, Чорна прашумелі праз душу. Словы на паперы, нібы кроў, Бы трава вясной пасля дажджу […]...
- БАЛАДА АЛЕНЫ КІШ (1896-1949) У раўчуку вада халодная, як неба, З якога дождж ішоў, а заўтра пойдзе снег Бялюткі, сумны, нібы восеньскае срэбра, […]...
- Ты не спіш. І гэта вельмі добра Ты не спіш. І гэта вельмі добра. Бо не сплю пакуль яшчэ і я. У акенца свеціць месяц-поўня І глядзіцца […]...
- БАЛАДА ЯСЬКІ ШНІПА (1866-1914) Як павуціна, чорныя акопы У мёртвым снезе пасярод Еўропы. І прад табой і за табой вайна, Нібы з агню […]...
- БАЛАДА АНДРЭЯ МРЫЯ (1.09.1893–8.10.1943) Ты едзеш на Радзіму паміраць– Такую радасць даў табе Гулаг. Наўкол снягі і, нібы кроў, зара За цягніком па […]...
- БАЛАДА РЫГОРА ШЫРМЫ (20.01.1892-23.03.1978) “Песня родная-душа народа”,- Мовіш, і паўторыць словы Бог. Песня светлая– калі свабода, Песня чорная– калі астрог. І спяваеш ты, […]...
- БАЛАДА ЛЕСІ БЕЛАРУСКІ (1920-1948) Ты ўсё стрывала, і ты ўсё змагла, Прайшла жыццё і ўпэўненна, і прама. Апекавала Ефрасіння Храмы, Ты ж душы, […]...
- БАЛАДА КАРУСЯ КАГАНЦА (10.02.1868 – 20.05.1918) За родную краіну, звычай і мову, за гонар груддзю ўставайце. К. Каганец …І турма на зямлі на […]...
- БАЛАДА КАНСТАНЦЫІ БУЙЛО (2.01.1893– 4.06.1986) Жыццё на чужыне, нібы– у палоне, Дзе ты прывыкаеш да сонца, якое Халодна-далёкае, як нежывое, У воблаках, нібы […]...
- Балада пра душу паэта На той зямлі, дзе вечна быў няўрод І лютавала злыбедная сіла, Праз сотні згубных і знябытных год Паэтава душа закаласіла. […]...