Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты рыфмаванню зноў паверыў

Ты рыфмаванню зноў паверыў.
А ўсё ж раней не на паперы,
А з дна сардэчнага ўсплывае,
Цябе ў нябёсы уздымае…
І страшна раптам прызямляцца,
Без рыфмы радаснай застацца,
Адчуць ізноў гульню ў пачуцці
І горыч слоў: “Мяне забудзьце!”


Верш Ты рыфмаванню зноў паверыў - Вера Буланда