Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не забывай Радзіму аніколі

Не забывай Радзіму аніколі:
Ні з крыкам птушак, пакідаючых тугу,
Ні ў летні дзень, калі грамы сваволяць.
Любі яе, не наклікай граху.

Як прыкра б ні было жыццевым ранкам,
Самотай патыхала б за вярсту,
Не будзь чужынцам-ворагам ля ганка.
Прыйдзі пагрэцца к шчодрасці кастру.

Не дай згрызоце правіць баль увішна,
Адзеўшы вэлюм рэдкае красы.
Няхай у душы квітнеюць сокам вішні
Радзімы сінявокай галасы.

Той запавет любові і пашаны
Да сэрца прытулі і зберажы.
Яна ж за стол, як маці, запрашае,
Каб змог жыцця адолець віражы.

І ў першы дзень, і ў дзень у нябыт апошні
Наканавана лесам нам прайсці
Адной дарогай неабсяжных пожняў.
Другой такой нідзе нам не знайсці.


Верш Не забывай Радзіму аніколі - Валянціна Владава