Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А мне прысніўся скрып вазоў

А мне прысніўся скрып вазоў,
І жнівеньская спёка.
Касы вясёлае лязо
Бы сонца, лашчыць вока.
І ад вільготнай цішіні
Трава прапахла ветрам.
І так карціць ад мітусні
Пашыбаваць у лета.
Стары пакую чамадан
Паспешлівай рукою,
І ні за што самападман
Мяне не заспакоіць.
Сама нясе мяне шаша,
Нагам не ведаць стомы,
Калі так просіцца душа,
Так просіцца дадому.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А мне прысніўся скрып вазоў - Уладзімір Марудаў