Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Звер

Просіцца, б’ецца, кусае, рычыць
Паранены звер у няволі.
Удзячны за сэрца, якое баліць,
Бо значыцца сэрца жывое.

Моўчкі ўпотай на зброю глядзіць:
“Мёртвы, затое вольны!”

Калі я хачу насамрэч забіць,
То не страляю кантрольны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Звер - Ганна Лутава