Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ведаю, што і я памру, як і ўсе

Ведаю, што і я памру, як і ўсе,
што па смерці нічога не будзе трэба.
Тым мацней люблю ўвесь шырокі свет
і гэта – пярэстае збольшага – неба.

Перачуць усю боль і ўсю слодыч жыцця,
акунуцца ў прадонне жыцця з галавою.
Пераслухаць, як хвалі ў вятрах шалясцяць, −
гэта шчасце! Хай скажуць – малое…

Перайначыць, спыніць, можа, сілы няма,
а плысці супроць плыні магчыма.
На шляху калі хто і залом заламаў, −
падарожжа не зменіць, не спыніць.

Церушыцеся, шаты, лісцём залатым,
вы красою праменілі гордай.
Чаравалі мяне (мо затым, не затым?)
ціхіх шэптаў акорды, акорды…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ведаю, што і я памру, як і ўсе - Уладзімір Дубоўка