Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пахi акацыi раптам навеялi

Пахi акацыi раптам навеялi
Мне успамiн з той далёкай пары
Як па дварах мы ганялi на велiках
Так называлi мы равары

Пахi ясмiну сустрэчу с каханаю
Зноў аднавiлi у сэрцы маiм
Як мы абодва, ад водару п’яныя
Ў парку над Нёманам разам стаiм

Пахi пiвонi i пахi канвалii
Пахi вясны пасля доўгай зiмы
Ўсё павярнулi, ўсё нагадалi нам
Ўсё, што нiбыта забылiся мы….

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пахi акацыi раптам навеялi - Уладзімер Гардзейка