Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ці хопіць да Каляд гарэлкі

Селядзец пад футрай бураковай,
я ў сукенцы аксамітнай новай.
Шампанскае шампаніць пенай белай,
раблюся больш упэўненай і смелай.
Серпанцінам на талерцы аліўе,
рука каньяк у чарку часта лье.
Водар ёлкі, сьпелых мандарынаў…
Новы год Стары назад адкінуў.
Ад танцаў засмылелі пяты
дзесьці ў гадзіне пятай.
На абрусе белым вобраз твой,
Заліўную рыбу коліш барадой.
Улёгся, храпучы, як конь стары,
а я да ранішняй пары
на снеданне булён варыла,
збірала са стала і посуд мыла.
Лічыла не дапітыя бутэлькі.
Ці хопіць да Каляд гарэлкі?


Верш Ці хопіць да Каляд гарэлкі - Таццяна Станюш