Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ля весніцаў вые сабака

Ля весніцаў вые сабака,
ці то папушчальніцтва змова,-
ня клічуць сабаку дахаты,
ня клічуць сабаку дадому,

Спалохана ен і трывожна
ўдыхае сняжынкі ў самоце,
ды позіркам бездапаможным
знішчае прарэхі ў плоце.

Мо, спіць гаспадар непрабудна?
Скуголіць сабака да ранку,
так блізка ад плота да будкі-
ды дужа заціснута клямка.


Верш Ля весніцаў вые сабака - Таццяна Лех