Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сьцежка ад студні

Як чарацінка крохкая,
Плывеш і не прыстанеш.
– Нядоўга ж так, –
дзед вохкае, –
Пераламіцца ў стане.
Сьмех у адказ пасыплецца,
Старэча хмыкне ў вусы.
А вецер пад касынкаю
Сваволіць з пасмай русай.
У вёдрах сонца плавае,
Сьпякотна сьлепіць вочы.
Таму, напэўна, жвава я
З тваёй дарогі збочваў…
I сьцежка тая помніцца,
I сьмеласьці даволі…
Больш чарацінка з поўным мне
Ня стрэнецца ніколі.


Верш Сьцежка ад студні - Сяргей Законнікаў