Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Галінка

Ты адхінула росную галінку,
Адкрыла мне чаромхавыя нетры.
І я да цішы белай прытуліўся
I захлынуўся маладым паветрам.

Пасьля вяртала памяць неаднойчы
Імгненьне, дзе адчайна выплывалі
З пялёсткавай завеі толькі вочы,
Шчасьлівыя, без парушынкі жалю.

Мой дзень,
Як колас,
Долу пахіліўся
У полі апусьцелым, безгалосым…
А тая – з-пад рукі тваёй –
галінка
Калышацца, гайдаецца над лёсам.


Верш Галінка - Сяргей Законнікаў